
У Беластоку, у Музеі Памяці Сібіры падвялі вынікі Першай міжнароднай алімпіяды па спадчыне пакаленняў сярод вучняў. Пераможцы атрымалі магчымасць паступлення ва Універсітэт у Беластоку.

Пра важнасць такога конкурсу кажа дырэктар Цэнтра адукацыі настаўнікаў у Беластоку Рышард Хадынецкі:
– Таксама для іншых можа прыклад, што варта ўдзельнічаць. Можа не ідзе толькі пра грашовую вартасць, але гэта таксама магчымасць паступлення ў ВНУ. Ініцыятыва выдатная. Па меры магчымасці будзем старацца яе паўтарыць. Алімпіяда міжнародная, што дае шанец дзецям і моладзі з-за мяжы Польшчы мець свой уклад у будаванне жывой памяці, жывой самасвядомасці.
Арганізатары алімпіяды чакаюць, што і вучні-беларусы далучацца да конкурсу і прадставяць развагі па беларуска і расейскамоўных крыніцах пра высылку продкаў у Сібір.






Беларускае Радыё Рацыя