Збор “Поўня” на падтрымку жонкі беларускага ваяра, які загінуў ва Украіне, аб’явіла дабрачынная арганізацыя KUS у межах ініцыятывы “Росквіт”.

Як кажа былы беларускі добраахвотнік, сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі “KUS” Аляксандр Клачко, жанчыне патрэбная псіхалагічная дапамога:
– У нашу арганізацыю звярнулася жонка загінулага беларускага добраахвотніка, яна засталася адна з дзіцём, у яе зараз дэпрэсія, і яна патрабуе дапамогі псіхолага. Мы з ёй параіліся і вырашылі аб’явіць збор. Збор адносна невялікі, таму што праз нашыя магчымасці пакуль можна так рабіць – 300- 500 еўра. Мы можам арганізаваць псіхалагічную дапамогу, і калі будзе патрэбнае нейкае лекаванне, лекі нейкія набыць, то таксама можам дапамагчы.
Паводле Аляксандра Клачко, яны адкрылі збор на 495 еўра, гэта кошт прыкладна 10 сеансаў у псіхолага.
Заданаціць на збор “Поўня” на падтрымку жонкі былога ваяра можна зайшоўшы ў сацыяльныя сеткі ці тэлеграм-канал дабрачыннай арганізацыі KUS. https://t.me/roskvitkus
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






