BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскае ваяводства атрымала датацыі на рэалізацыю праграмы Opieka wytchnieniowa – 2025


42 тэрытарыяльныя адзінкі Падляшскага ваяводства атрымалі фінансаванне на рэалізацыю праграмы Міністэрства сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы «Opieka wytchnieniowa».

Той жа Беласток далучыўся да праграмы сёмы раз і атрымаў фінансаванне памерам амаль 400 тысяч злотых. Важнасць такой падтрымкі падкрэсліў і войт Гарадка Веслаў Кулеша:

Наша гміна найбуйнейшая ў Падляшскім ваяводстве, вельмі шмат мясцовасцяў, больш за 55. І перадусім яны памежныя. Жыхары – людзі сталага ўзросту, што раз патрабуюць больш дапамогі. Таму гэтая датацыя ў нашым выпадку вельмі патрэбная, вельмі чаканая.

Бургамістр Семятыч Павел Сіняковіч адзначыў, што датацыі будуць накіраваныя ў першую чаргу для сем’яў, дзе выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю:

-Мы часта нават не разумеем, як гэтая дапамога важная для гэтых людзей. Вельмі рады, што Сямятычы чарговы раз змаглі атрымаць гэтыя сродкі.

Праграма «Opieka wytchnieniowa» накіравана на падтрымку членаў сем’яў або апекуноў, якія ажыццяўляюць непасрэдны догляд за асобамі з інваліднасцю, забяспечваючы ім часовы адпачынак ад паўсядзённых абавязкаў. Праграма фінансуецца з Фонду салідарнасці.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя