BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ад паўстанца Каліноўскага да добраахвотніка Панамарова

26 чэрвеня на плошчы Народнай у горадзе Ужгарад адбылося адкрыццё юбілейнай, 25-й фотавыставы «З Украінай у сэрцы». Выстава складаецца з 26 банэраў з партрэтамі, фотаздымкамі і біяграфіямі беларускіх герояў — як тых, хто ваяваў за Украіну з 2014 года, так і з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022-м.

Кажа кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Першае ва Украіне адкрыццё выставы адбылося на вуліцы пад адкрытым небам. Чаму Ужгарад. Таму што, па-першае, там пахаваны беларускі герой. І, па-другое, ва Ужгарадзе па нашай ініцыятыве была перайменавана вуліца ў гонар Кастуся Каліноўскага. Адкрыццё адбылося пры падтрымцы абласной адміністрацыі і вайсковай адміністрацыі ў трэцюю гадавіну гібелі беларускіх герояў.

На адкрыцці ўзгадалі і беларускага добраахвотніка Алега Панамарова — ганаровага грамадзяніна Ужгарада, пахаванага ў гэтым горадзе. Па словах Францкевіча, прадстаўнікі фонду таксама дамовіліся з гарадской адміністрацыяй пра ўсталяванне памятнай дошкі ў гонар Кастуся Каліноўскага на вуліцы, якая нядаўна была перайменаваная ў яго імя.

Глядзіце новы дакументальны фільм пра фонд «Вільна Білорусь» у Львове і яго заснавальніка Алексея Францкевіча: https://www.youtube.com/watch?v=Mve4ucEHljA

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота фонда «Вільна Білорусь».