BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ад Польшчы да Даніі: стартаваў дабрачынны тур у падтрымку «Ваўкоў да Вінчы»

Польшча стала першай краінай, дзе распачаўся дабрачынны тур у падтрымку батальёна «Ваўкі Да Вінчы».

Амбасадарам туру выступіў старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне, жаўнер дэсантна-штурмавой роты «Гонар» батальёна «Ваўкі да Вінчы» і сябра КР Андрэй Кушняроў, які і распавёў пра мэты туру:

– Гэта ўжо другая мая паездка. Некалькі месяцаў таму я ўжо ездзіў па васьмі краінах. Гэта была перашапачатковая, каб паразмаўляць з вытворцамі зброі, якія ёсць у краінах ЕЗ, і для батальёна знайсці тых, з кім можна супрацаваць. А таксама каб наладжваць сувязі з дыяспарамі, з украінскай і таксама з беларускай.

У межах туру ў Варшаве прайшла сустрэча «Інавацыі супраць стратаў», дзе балі прадэманстраваны тэхналогіі супраціву ўкраінскага фронту. Адпаведна ў межах туру Андрэй Кушняроў сустрэнецца з прадстаўнікамі дыяспар і спецыялістаў у Таліне, Рызе і Капенгагене. Завершыцца тур 23-га снежня.

Падтрымаць байцоў, якія абараняюць Украіну на перадавой, можна тут і тут.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Андрэя Кушнярова.