BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

У Беластоку пры помніку ксяндзу Ежы Папялушку прайшла акцыя салідарнасці з журналістам і актывістам Саюза палякаў на Беларусі – Анджэем Пачобутам. Традыцыйна ўдзельнікі акцыі выказалі сваю салідарнасць таксама з усімі беларускімі палітвязнямі. 

Гавораць яе ўдзельнікі:

–  На жаль, ад Анджэя няма новых навінаў. Ведаем дакладна, што ён знаходзіцца ў Наваполацку ў калоніі, у поўнай ізаляцыі і сядзіць у ПКТ. Час ад часу да сям’і даходзяць ад яго лісты, але ўлады робяць усё, каб яго цалкам ізаляваць ад усялякай інфармацыі. Сітуацыя застаецца нязменнай і вельмі цяжкай.

–  Тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі таксама мае крывавыя лапы. Трэба нагадваць, што тыя людзі, якія сядзяць у турмах, дасць Бог, можа выйдуць. Так, будзе зламаны лёс, будзе дрэннае здароўе.

Калі Анджэй Пачобут цягам месяца не выйдзе на волю, то 25 сакавіка будзе роўна чатыры гады, як ён у палоне. І роўна палова турэмнага тэрміну, да якога яго засудзіў лукашэнкаўскі рэжым.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

***

Акцыя адбылася на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера паблізу помніка Ежы Папялушку.

25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо амаль чатыры гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юрась Дзяшук