BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адбыўся летнік для беларускіх дзяцей – «Зубровыя сцежкі»

У Белавежскай пушчы, з польскага боку, цягам месяца і трох зменаў праводзіўся летнік для беларускіх дзетак – «Зубровыя сцежкі». Агулам у летніку з карысцю і зацікаўленнем бавілі час больш за паўсотні дзяцей. У асноўным – гэта былі дзеці беларускіх палітзняволеных.

Падчас дзіцячага летніку «Зубровыя сцежкі».

Гаворыць арганізатарка летніка – Марыя Грыц:

– Я бачу, што дзеткі палітызаваныя. Гэта не дакор сем’ям, я разумею, у якой сітуацыі людзі. І гэта не чэсна, калі дзеці такі цяжар на сябе нясуць. Часам яны пачынаюць адкрываць сваю самую балючую гісторыю ў такі нечаканы момант. Мы, напрыклад, можам ісці па лесе, ці сядзець за сталом, і яны пачынаюць распавядаць, як на іх вачах збівалі бацькоў пры затрыманні, як яны баяліся ператрусаў, як яны баяліся ноччу класціся спаць, таму што думалі, што да іх будуць лезці ў вокны нейкія страшныя людзі.

Асноўныя сродкі на летнік «Зубровыя сцежкі» былі сабраныя самымі беларусамі праз праграму «Будуй сваё» праекта SVAE складкамі 1,5% ад свайго штогадовага падаходнага падатку.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя