BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрыецца фотавыстава ваяра палка Каліноўскага

27 траўня Музей Вольнай Беларусі запрашае на адкрыццё выставы «Praz fotaplionku: štodzionnasc’ vajaroŭ».

Аўтар здымкаў — Яўген Жураўскі, з пазыўным «Салам», ваяр палка Каліноўскага. З вясны 2023 года Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны фотаапарат. Як кажа сам аўтар, ён проста хацеў зафіксаваць звычайныя баявыя будні — без пафасу і рамантызацыі вайны. Бо вайна — гэта найперш не баі, а навучанне і побыт у складаных умовах.

Падчас вернісажу 27 траўня ў 18:00 пройдзе сустрэча з аўтарам. Выстава будзе доўжыцца па 3 чэрвеня 2025 года па адрасе: Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава.

Паводле прэс-рэлізу