З нагоды свайго 60-годдзя галерэя “Арсенал” у Беластоку запрашае жыхароў горада далучыцца да стварэння юбілейнай экспазіцыі. Аматарам мастацтва прапануецца выбраць самыя значныя творы і мастакоў з Калекцыі II, якая збіраецца з 1990 года.
Сярод іх і мастакі з Беларусі, у тым ліку вядомы Ігар Кашкурэвіч. Кажа дырэктарка галерэі “Арсенал” Моніка Шэўчык:
-Маем працы Андрэя Дурэйкі і Жаны Грак – гэта беларускія мастакі, якія жывуць у Дзюсельдорфе. Маем Сяргея Шабохіна – знакамітага мастака, які цягам некалькіх гадоў жыў у Беластоку і моцна з намі звязаны. Маем яшчэ ў калекцыі Аляксанадра Камарова – ягоныя два фільмы, якія расказваюць пра беларусаў замежжа.
Куратары выставы – Таня Качубінская з Беларусі і Лена Прэнц з Украіны – адбяруць з прапанаваных гараджанамі работ унікальную выставу, якая будзе дэманстравацца ў галерэі «Арсенал» у Беластоку з 11 красавіка па 7 верасня 2025 года. Прапановы можна падаць да 1 снежня 2024 года.
Каталог работ: https://galeria-arsenal.pl/prace
Каталог па імёнах мастакоў: https://galeria-arsenal.pl/artysci
Пра выбар мастака і твора для “Арсенала” можна паведаміць праз форму заяўкі: https://forms.gle/9eWeH2MdKKe8f8uT8.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускаек Радыё Рацыя