BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Афганцаў адправілі ў Літву, беларусу пагражае да 8 гадоў

Фота:  Paweł Wądołowski

Памежная служба перадала літоўскаму боку 21-го афганца, а кіроўца з Беларусі стане перад судом — такія першыя вынікі затрымання групы нелегальных мігрантаў у суботу пад Мар’янавам Ломжынскага павета.

Як паведамляе прэс-служба Падляшскага аддзялення памежнай службы, яны незаконна ўехалі ў Польшчу з Літвы.

“У рамках рэадмісіі літоўскаму боку былі перададзеныя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў у адпаведнасці з дзеючымі правіламі. Затрыманаму кіроўцу, грамадзяніну Беларусі, прад’явілі абвінавачанне ў пасобніцтве ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы, за што яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі”, – сказала Польскаму радыё Беласток прэс-сакратар падляшскіх памежнікаў маёр Катажына Здановіч.

Сёння (23.07) суд вырашыць, ці будзе беларус часова арыштаваны.