BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд песні нацыянальных меншасцяў Падляшша ў Беластоку

Песні на беларускай, украінскай і расейскай мовах прагучалі ў Непублічнай пачатковай школе імя св. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку.

агляд песні на мовах нацыянальных меншасцяў Падляшша “Спяваем разам”.

У навучальнай установе адбыўся агляд песні на мовах нацыянальных меншасцяў Падляшша “Спяваем разам”. У ім удзельнічалі вучні з васьмі школаў і культурных устаноў рэгіёна. Дырэктар непублічнай школы Кірыла і Мяфодзія Рыгор Назарук распавёў пра важнасць правядзення конкурсу:

-Часта падкрэсліваем, што ў нашай школе вывучаюць мовы нацыянальных меншасцяў Падляшша. У нас вывучаюць беларускую, украінскую мовы. Таксама нашыя дзеці вывучаюць свае традыцыі і культуру.

Дырэктарка дзіцячага садка Непублічнай пачатковай школы Кірылы і Мяфодзія Луцыя Німеровіч згадала, як узнікла ідэя правядзення агляду песні нацыянальных меншасцяў Падляшша “Спяваем разам”:

-Ідэя прыйшла 14 гадоў таму. Бо калі я была дырэктаркай прадшколля №14 з беларускімі аддзеламі, тады мы падумалі, што трэба штосьці зрабіць, каб паказаць нашую культуру. Падумалі, што ёсць дзеткі, каторыя спяваюць на розных мовах меншасцяў, якія жывуць на Падляшшы, і што мы хочам такое зрабіць у нас, у Беластоку, прадшкольнае. Калі я ўжо не была дырэктаркай, я напісала праект і мы ўжо пачалі тут спяваць.

За чатыры гады правядзення конкурсу колькасць удзельнікаў вырасла з дзесяці да 36 чалавек. Таксама сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі два хоры.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя