Былая дырэктарка тэлеканала «Белсат» падала пазоў супраць TVP. «Яшчэ адзін будзе на наступным тыдні».
Пра гэта польская журналістка, стваральніца незалежнага беларускага тэлеканалу, які сваё вяшчання вядзе з Польшчы – Агнежка Рамашэўская-Гузы напісала ў сацыяльных сетках. Сваё звальненне са структураў польскага публічнага тэлебачання, якое адбылося ў першай палове сакавіка – яны называе незаконным:
Цяпер Агнежка Рамашэўская-Гузы ў судовым парадку аспрэчвае сваё звальненне. «Так не павінна быць, каб без асаблівай прычыны кагосьці адсунулі ад праекту, паспяховая праца над якім вялася апошнія 18 гадоў», дадае журналістка.
Агнежка Рамашэўская-Гузы прыгадвае, што ўвогуле ў структурах TVP яна працуе 32 гады. Яе звальненне адбылося на фоне рэканструкцыі публічнага тэлебачання, якое пачала ліберальная кааліцыя пад кіраўніцтвам Дональда Туска, пасля перамогі на выбарах 15 кастрычніка. Змяніўся урад правай партыі «Права і Справядлівасць». Паводле новага ўраду ранейшае публічнае тэлебачанне пад кіраўніцтвам ПІС – было палітычнай прапагандысцкай структурай і не падпарадкоўвалася журналісцкім стандартам.
* * *
Агнешка Рамашэўская падала пазоў супраць тэлекампаніі TVP пасля звальнення з пасады дырэктаркі тэлеканала “Белсат”. “Не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідаюць, як смецце”, — кажа яна.
Пра падачу заявы ў суд Рамашэўская напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: “Тым больш не павінна быць так, што без асаблівай нагоды, пад канец прафесійнай кар’еры, адбіраюць праект, які быў для чалавека больш, чым працай і якому ён прысвяціў 18 гадоў свайго жыцця”.
12 сакавіка стала вядома, што “Белсат” узначаліць намеснік Рамашэўскай – Аляксей Дзікавіцкі.
Рамашэўская кіравала “Белсатам” амаль 18 гадоў — ад часу яго стварэння. Па яе словах, звольнілі яе паводле дысцыплінарнага артыкула.
Беларускае Радыё Рацыя