BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агратурыстыка “Бора Здруй” – вядомы турыстычны прадукт Падляшша

Агратурыстыка “Бора Здруй” з Новага Ляўкова атрымала вылучэнне ў конкурсе на найлепшы турыстычны прадукт Падляшскага ваяводства.

Польская турыстычная арганізацыя разам з рэгіянальнымі турыстычнымі арганізацыямі ўжо два дзесяцігоддзі ладзіць конкурс на лепшы турыстычны прадукт. Яе мэта – павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці турыстычнай прапановы шляхам стварэння прывабных і інавацыйных турыстычных прадуктаў.

Кажа саўласніца сядзібы “Бора Здруй” Анна Ляскоўская:

Нашу агратурыстыку падалі на конкурс у катэгорыі «Месца». Падыходзіў нам гэты конкурс, яго мэты. У гэтым годзе мы адзначаем 20 гадоў нашай агратурыстыкі. І вось атрымалі такі падарунак. Гэта для нас важна. Мы развіваемся, дастаём узнагароды. Стараемся, каб наша агратурыстыка вытрымлівала канкурэнцыю, каб была добрай, і будзем надалей старацца, каб гэта ў нас добра выходзіла.

Аграсядзіба “Бора Здруй” у Новым Ляўкове дзейнічае ўжо 20 гадоў. Гэта сямейнае прадпрыемства.

Сертыфікаты Польскай турыстычнай арганізацыі з’яўляюцца рэкамендацыяй і гарантыяй паслуг на самым высокім узроўні, павышаюць вядомасць турыстычнага прадукту і ўмацоўваюць яго пазіцыі ў прапановах для кліентаў, дзякуючы чаму дадзены прадукт становіцца пазнавальным ва ўсёй краіне і нават за мяжой.

Цалкам матэрыял:

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя