BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праграма святкавання Дня Волі ў Беластоку

24 сакавіка, у нядзелю, а 10-й гадзіне адбудзецца малебен за беларускі народ у Царкве святога Іана Багаслова. А 15-ай гадзіне ахвотных запрашаюць прыняць удзел у мітынгу-канцэрце з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Ігара Палынскага, Kurwadzików, клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Мітынг адбудзецца на Rynku Kościuszki, у прасторы паміж ратушай і фантанам.

Беласток

25 сакавіка а 17-ай – сімвалічны забег, прысвечаны святу. А 18-ай – урачысты канцэрт з удзелам CLASSIC-MODERN ORCHESTRA пад кіраўніцтвам дырыжора Паўла Котлі. Канцэрт пройдзе ў Падляшскай філармоніі на вуліцы Падлеснай. Бясплатныя ўваходныя білеты будуць даступныя з 15 сакавіка ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку.