BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агульны сход АБ-БА: рашэнні на карысць беларускай адукацыі

У пачатковай школе №4 імя Сібіракоў у Беластоку адбыўся Агульны сход членаў Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА».

На сустрэчы былі разгледжаны і прынятыя ключавыя рашэнні, важныя для далейшага функцыянавання арганізацыі. Кажа старшыня арганізацы Томаш Герасімюк:

-Па законе таксама павінна адбывацца такая сустрэча кожны год. Галоўнае, каб прадставіць усім, што мы зрабілі за год, што атрымалася, а што не, якія планы на будучыню.

Кажа ўдзельніца сустрэчы, адна з заснавальніц арганізацыі Валянціна Швед:

Мы ж гэта арганізавалі 30 гадоў таму, бо сабраліся толькі 6 асобаў з прадшколля. Трэба падтрымліваць навучанне беларускай мовы. Вельмі важна, што была Аліна Ваўранюк, якая стала па-просту настаўніцай.

Сярод іншага, на Агульным сходзе былі абмеркаваны захады для стварэння магчымасцяў атрымання беларускамоўнай адукацыі ў Польшчы для дзяцей з Беларусі. На сёння ў пачатковай школе №4 у Беластоку беларускую мову вывучаюць 44 вучні — усе яны з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя