У Беластоку прайшоў Агульны з’езд Брацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы, якое займаецца дапамогай царкве, арганізуе пілігрымкі і актывізуе моладзь.

На агульны сход Брацтва прыбылі дэлегаты з усіх дыяцэзій Польшчы. Кіраўніцтва арганізацыі распавяло пра вынікі працы, таксама была абраная новая ўправа.
Брацтва праваслаўнай моладзі ўжо 45 гадоў вядзе сваю дзейнасць для вернікаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Яно было створаны ў 1980 годзе. Цяпер арганізацыя дзейнічае ў некалькіх дзясятках царкоўных прыходаў па ўсёй краіне, а таксама мае структуры на ўзроўні праваслаўных епархій. Брацтва таксама належыць да Syndesmos – сусветнага брацтва маладых праваслаўных жанчын.
Беларускае Радыё Рацыя






