BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Айцец Мікалай Астапчук: У Гарадку пропаведзі чытаем па-беларуску

Госць Рацыі — айцец Мікалай Астапчук, настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Гарадку, які займаецца душпастырскай дзейнасцю ўжо больш за 53 гады. Ён таксама з’яўляецца намеснікам дэкана гарадзецкай акругі, капеланам працаўнікоў сельскай гаспадаркі і сябрам метрапалітнай камісіі па ахове культурнай спадчыны.

айцец Мікалай Астапчук
Айцец Мікалай Астапчук

З айцом Мікалаем пагутарылі пра сам храм і яго патрэбы, унікальныя фрэскі і вітражы, пра тое, якое месца займае сёння беларуская мова ў жыцці царквы і Гарадка, а таксама пра будучыню храма і праваслаўнай веры ў рэгіёне.

РР: Раскажыце пра вашую царкву. Калі яна паўстала?

Айцец Мікалай Астапчук: Гісторыя доўгая самога прыходу, а не царквы. Таму што царкава на гэтым месцы – гэта ўжо другая царква. Першая, якая была на гэтым месцы, яна згарэла. А даўней гэта быў могільнік. І калі згарэла царква, тады пабудавалі гэтую прыгожую царкву. А будаўніком гэтай царквы быў былы мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Васілій Дарашкевіч. Ён пасля вайны ў 1946 годзе вырашыў будаваць у Гарадку храм Божы. А літургічнае жыццё перанеслася на новы могільнік, дзе стаяла капліца.

Першае месца, дзе стаяў храм, – гэта месца, якое звязанае з манастыром, гэта часы канца 15-га стагоддзя. На тым месцы, на такой гары над ракой Супрасль, быў пабудаваны храм і працягвалася манаскае жыццё. Але не доўга яно працягвалася, таму што ёсць гістарычныя доказы, што ў канцы 15-га ці напачатку 16-га стагоддзя манахі пачалі шукаць сабе больш спакойнае месца. І была такая традыцыя, што паклалі на ваду крыж, і там дзе рака выкіне гэты крыж на бераг, там яны шукалі сабе месца. Гэтым месцам стаў сённяшні Супрасль. І там манахі заснавалі манастыр. А тут жыццё праходзіла сваёй чарадой, было жыццё парафіяльнае. Гэта часы Хадкевічаў, гэта пачатак праваслаўя на гэтай зямлі.

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Гарадку.

РР: Калі ўязджаем у Гарадок – адразу царква дамінантай. Ці патрабуе зараз будынак рамонту?

Айцец Мікалай Астапчук: Бог паслаў добрых людзей, і гэта перадусім нашая вялікая падзяка і варашскаму Міністэрству культуры, і маршалкоўскай уладзе ў Беластоку, кансерватару помнікаў, таму рамонты звонку мы правялі ўсемагчымыя. Царква выглядае вельмі прыгожа. І гэта былі каштоўныя рамонты, вельмі каштоўныя. Трэба было перакрываць царкву, тынкоўку мяняць, таму што царква была пабудаваная з цэглы, якую атрымалі пасля разборкі фабрыкі, гэта цэгла не была першага гатунку, і тынк доўга не трымаўся. Трэба было зрабіць новую тынкоўку.

Яшчэ адна адметнасць царквы, яна мае ў сярэдзіну паліхромію праз прафесараў Дабжаньскага і Навасельскага. І гэта цудоўны роспіс. Ён быў зроблены ў 50-ыя гады. Цяпер трэба было б яго адрэстаўраваць, але гэта вельмі каштоўная справа. Шукаем сродкі.

Цалкам размва:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара i cerkiew.pl