
25 верасня кіраўніку “Вясны” і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму споўніцца 62 гады. Чарговы раз ён будзе сустракаць свой Дзень народзінаў у зняволенні.
Сябры ПЦ “Вясна” лічаць сваім абавязкам нагадаць пра тое, што ў цэнтры Еўропы ў 2024 годзе за свае перакананні і абарону правоў чалавека ў жахлівых умовах калоніі знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі, піша @MAYDAYMog.
ВІЛЬНЯ
25 верасня. Пачатак акцыі — а 14:00.
Месца правядзення — Naugarduko, 7 (мурал Алеся Бяляцкага). Гэта знаходзіцца побач з амбасадай Рэспублікі Беларусь у Літве.
БРУСЭЛЬ
25 верасня. Пачатак акцыі — а 15:30.
Месца правядзення — Амбасада Беларусі (Av. Molière 192, 1050 Ixelles, Brussels)
ВАРШАВА
25 верасня. Пачатак акцыі – а 18:00.
Месца правядзення — Plac Konstytucji, каля будынку Plac Konstytucji, 6.
Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных далучыцца і выказаць салідарнасць са зняволеным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.