23 лістапада ў цэнтры Варшавы адбылася чарговая акцыя беларусаў. Яны прыйшлі абвясціць публічна свету пра свайго літаратурнага генія Уладзіміра Караткевіча.

Кажа арганізатар акцыі сябра грамадскіх арганізацый «Беларусы Варшавы» і Асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

– 26 лістапада Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 95 год. Гэта нацыянальны класік, грамадскі актывіст, пісьменнік, які ствараў Беларусь гераічную, Беларусь містычную, Беларусь патрыятычную, усё гэта было ў яго творах, супраць аўтарытарызму.

Лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык напомніў удзельнікам акцыі пра Дзень героя 27 лістапада – Слуцкі збройны чын, калі вялікая колькасць беларусаў палягла за незалежнасць Айчыны, гаворыць Вячаслаў Сіўчык:
– Беларускі Слуцкі збройны чын – гэта вельмі важна. І толькі калі гэтая дата будзе ў дзяржаўным календары, можна будзе казаць пра Вольную Беларусь, можна будзе казаць пра нашу дзяржаву як дзяржаву для грамадзян Беларусі. Пакуль гэтага не здарыцца, нічога казаць немагчыма.
Апошнім штрыхом акцыі стаў агульны здымак на памяць.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя




