Нягледзячы на марознае надвор´е, беларусы працягваюць выходзіць па нядзелях на акцыі да помніка Каперніка.

Мэта акцыі 18 студзеня – салідарнасць з палітвязнямі, якіх не перастаюць катаваць за кратамі рэжыма дыктатара, пратэст супраць рэпрэсій у краіне.

Гаворыць удзельнік акцыі журналіст Зміцер Лупач:
– Я салідарны з беларускімі палітвязнямі. Добра, што ў мінулым годзе больш за сотню палітвязняў выйшла на свабоду, калі так можна назваць. Але рэжым набраў новых. Вельмі шмат людзей зараз садзяць за справу “беларускага Гаюна”. Гэта вельмі прыкра, што пакуль рэжым адпускае адных, ён набірае іншых.
Падчас акцыі звярнуў на сябе ўвагу зварот лідара Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка да беларусаў Варшавы выказаць сваё «не» Кабінету і Офісу Святланы Ціханоўскай, які рыхтуе пераезд у Польшчу:

– Я не бачу ніякіх падстаў, чаму актыўная ўдзельніца перадапошняга выбарчага фарсу мусіць быць у Польшчы. Гэты яе прыезд абавязкова справакуе пэўныя палітычныя сілы ў Польшчы для кампаніі супраць беларусаў.
Алег Кулеша з Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» зрабіў публічную справаздачу за патрачаныя сродкі на закуп праязных квіткоў вызваленым з апошняй партыі палітвязням. Падзякаваў усім тым, хто дапамог сродкамі на гэтую патрэбу, у першую чаргу Паўлу Латушку.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






