BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя беларускіх актывістаў на польска-беларускай мяжы (абноўлена)

Акцыя беларускіх актывістаў адбываецца на мяжы ў Цярэспалі.

На месцы знаходзілася наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

РР: У чым прычына гэтага пратэсту? Якія патрабаванні арганізатараў?

– Справа ў тым, што беларусы, якія жывуць за межамі, увесь час патрабуюць вызвалення палітвязняў. Тое, што адбываецца ў Беларусі, можна сказаць, што гэта “канцлагер”. Тым не менш, ніякія меры, якія прадпрымаліся да гэтага часу беларускімі актывістамі, не ўздзейнічалі на ўлады. Таму вырашылі арганізаваць такія акцыі і папрасілі польскія і еўрапейскія ўлады паставіць умовы. Калі не выпусцяць палітвязняў, калі не спыніцца гібрыдная вайна на беларуска-польскай мяжы, то спыніцца рух грузавога транспарту. Не ідзе размова пра людзей, нават гаварылася, што на людзях гэта не павінна адбіцца. Гаварылі нават пра спрошчаны візавы рэжым. А вось тое, што ідзе гандаль з Расеяй і Беларуссю, то гэта не прымальна. Казалі, што калі спыніцца грузавы транспарт, то гэта ўдарыць па Кітаі.

РР: Што кажуць кіроўцы грузавікоў. Што яны кажуць?

– На жаль кіроўцы грузавікоў адмаўляюцца гаварыць. Была спланавана так, што паўгадзіны акцыя, паўгадзіны праезд машын. Гэта было не зусім перакрыццё. Людзі казалі, што пра палітыку не будуць нічога казаць.

РР: Як рэагуюць мясцовыя?

– Калі мы пад’ехалі а 9-й гадзіне на месца, дзе павінна была праходзіць акцыя, то там стаяла вялікая група людзей, каля 20-ці чалавек. Нас было 10-ць чалавек, іх было 20-ць. Мы спачатку не ведалі хто гэта. Я вырашыла падысці, спытаць. Яны былі настроеныя агрэсіўна і крычалі, што не дазволяць у Польшчы праводзіць беларусам такія акцыі, бо гэта замінае іх бізнесу. Яны лічаць, што ва ўсіх бедах вінаватая Еўропа. Умяшалася польская паліцыя.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Адзін з галоўных арганізатараў акцыі Дзмітрый Балкунец

З 9 да 18 гадзін удзельнікі перакрыюць адзіны дзейны пункт пропуску грузавога транспарту Кукурыкі-Казловічы, паведамляе наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч:

–  Акцыя праходзіць з дзевяці раніцы, тут прадстаўнікі беларускай дыяспары з Варшавы, да дзясятка чалавек. Паўгадзіны людзі перакрываюць дарогу, паўгадзіны машыны стаяць, а пасля паўгадзіны прапускаюць. Вось такім чынам адбываецца акцыя. Але ёсць група палякаў вельмі агрэсіўная, прыйшлі і стаяць насуперак, кажуць, што гэта супраць іх бізнесу, што ў іх пагаршаецца жыццё. Чаму беларусы не на беларускім боку пратэстуюць? Яны аматары цяперашняй Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму і хочуць у Польшчу Лукашэнку хаця б на год. Але польская паліцыя нясе сваю службу спраўна. Але ёсць і іншыя палякі. Паляк, які тут недалёка жыве, ён прывёз пратэстоўцам цэлую ўпакоўку мінералкі, таму што ён падтрымлівае, іх і вырашыў такім чынам паказаць салідарнасць.

Сярод патрабаванняў удзельнікаў акцыі, нагадаем, вызваленне палітвязняў, а таксама вырашэнне міграцыйнага крызісу.

***

4 ліпеня з 9 да 18 гадзін пройдзе аднадзённая акцыя на польска-беларускай мяжы. Яе ўдзельнікі перакрыюць адзіны дзейны пункт пропуску грузавога транспарту Кукурыкі-Казловічы, паведаміў адзін з арганізатараў Дзмітрый Балкунец нашаму радыё. Балкунец гаворыць, што актывісты хочуць часова спыніць рух для грузавых машын, але час ад часу ўдзельнікі будуць адкрываць вокны для руху.

Патрабаванні — вызваленне палітвязняў, а таксама вырашэнне міграцыйнага крызісу. Паводле Балкунца, гэта будзе сігнал Лукашэнку.  Раней, у траўні, Балкунец прапанаваў як спосаб вызвалення палітвязняў — прычапіць Ціханоўскую ці каго з іншых палітыкаў кайданкамі да чыгункі.

Беларускае Радыё Рацыя