BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі ад Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі”

Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” далучылася да адзначэння Дня салідарнасці з палітзняволенымі. Ініцыятыва правяла акцыі ў Польшчы і ў Літве; а адну з падзей зладзіла ў Варшаве каля мясцовага офіса Еўрапарламента.

Распавядае прадстаўнік арганізацыі Алег Кулеша:

– Як ужо вядома, у нас існуе гэтая інсталяцыя ў выглядзе вялізнага плоту, ён 35, ці нават 40 метраў. І мы каля мясцовага офіса Еўрапарламента выставілі наш гэты плот з усімі фотамі палітвязняў, дзе 1176 фотаздымкаў. Вуліца тая вельмі актыўная, там бывае вельмі шмат замежнікаў і палякаў. І ўсе пыталіся.

Акрамя таго, Алег Кулеша выступіць і на канферэнцыі беларусаў, якая пройдзе 23-25 траўня ў Варшаве.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя