BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці ў Варшаве

Беларусы Варшавы правялі чарговую нядзельную акцыю салідарнасці з палітвязнямі і крытыкай так званай выбарчай дабравольна-прымусовай кампаніі ў Беларусі.

Людзі, і нават з дзецьмі, сабраліся, нягледзячы на кепскае надвор´е, гаворыць арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў, сябра грамадскага аб´яднання «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі»:

Электаральная кампанія гэтым разам у Беларусі павінна пачынацца славамі «прапанова, ад якой ты не зможаш адмовіцца». Ля крамаў стаяць чырвона-зялёныя пікеты. Людзі абыходзяць іх як чумныя баракі, але тэлевізар расказвае пра небывалую падтрымку таго “вусатага”. Па кватэрах таксама ходзяць зборшчыкі подпісаў. І калі ты не падпішаш, цябе занясуць у другі спіс. Таму што ў іх два спісы – тых хто папісаў, і тых, хто не падпісаў. Людзі прыходзяць на працу, а на прахадных таксама 2 спісы.

Паводле Васіля Плешкунова, калі ты не падпішаш, то будзеш звольнены з працы без далейшага працаўладкавання. Улада не даруе самастойнасці мыслення і жорстка выракае сям´ю на голад.

Акцыя завяршылася традыцыйным агульным здымкам.

Беларускае Радыё Рацыя