BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

На фоне тых крокаў добрай волі, на якія ідуць польскія ўлады, у выглядзе адкрыцця наноў памежных пераходаў у Кузніцы і Баброўніках, журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут, як і тысячы іншых палітычных вязняў, працягваюць заставацца ў турмах. З гэтай нагоды ў Беластоку каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку прайшла чарговая акцыя салідарнасці.

Марэк Занеўскі
Марэк Занеўскі

Кажа віцэ-страшыня саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі:

– Каторы месяц, каторы раз мы тут, каля помніка Ежы Папялушку. Сітуацыя ў Беларусі яшчэ не змянілася – наш калега Анджэй Пачобут сярод іншых, больш за 1200, палітвязняў. Рэпрэсіі працягваюцца, ідуць новыя затрыманні, што відавочна не дадае аптымізму.

Удзельнік акцыі:

– Анджэй Пачобут уганараваны найвышэйшай узнагародай Польшчы, атрымаў ад Прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага Ордэн Белага Арла – гэта найвышэйшая ўзнагарода Польшчы. І як сказаў прэзідэнт, ён спадзяецца, што Анджэю ўручыць сам, калі той атрымае свабоду.

– Не ведаем, ці выйдзе Анджэй цягам месяца, але хацелі б, каб гэта адбылося. Бо праз месяц мы зноў будзем тут, бо толькі такім спосабам мы можам прамаўляць, што ёсць праўда. А за праўду Анджэй Пачобут і сядзіць у турме.

Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года. У лютым 2023 года ён быў засуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і апошнія гады знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу. З-за гэтага быў зачынены памежны пераход «Баброўнікі».

У гэтым месяцы польскія ўлады пайшлі насустрач і адкрылі наноў памежны пераход. Але Анджэй Пачобут па-ранейшаму працягвае заставацца ў турме.

Цалкам матэрыял:

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя