BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

У Беластоку каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнем, журналістам і актывістам Саюза палякаў на Беларусі – Анджэем Пачобутам. Які ўжо 34 месяцы знаходзіцца ў зняволенні. Апошнія паўгода Анджэю прызначана дадатковае пакаранне ад адміністрацыі наваполацкай калоніі ў выглядзе змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу, нягледзячы на тое, што зняволены мае сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Гаворыць кіраўніца беластоцкага аддзелу таварыства Wspólnota Polska – Анна Кетліньска:

Тое, што адбываецца за нашай усходняй граніцай, тое не ёсць нармальная сітуацыя. Хочам, каб нашыя супляменнікі, палякі, нашыя прыяцелі беларусы, мелі мажлівасць фунцыянавання ў сваёй краіне ў годны, вольны і дэмакратычны спосаб. Таго патрабуе сучасны свет. Чалавек мае права на такія рэчы. Але 80 кіламетраў ад нас маем такую краіну, дзе правы чалавека груба парушаюцца.

Поўны гук у далучаным гукавым файле:

Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гародні. Год таму засуджаны да 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Зараз знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі № 1.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя