26 лютага а 18.30 на пляцоўцы каля помніка Ежы Папялушку ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам.
8 лютага 2023 года журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі быў засуджаны лукашэнкаўскім судом на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта «распальванне варожасці» і «рэабілітацыю нацызму», а таксама «за заклікі да ўвядзення санкцый».
Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года і знаходзіцца за кратамі ўжо 35 месяцаў.
Арганізатары акцыі: Саюз палякаў на Беларусі і Падляшскі аддзел Таварыства «Wspólnota Polska».
Паводле прэс-рэлізу