BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

24 чэрвеня а 19-й гадзіне ў Беластоку на традыцыйным месцы – у скверы каля помніка Ежы Папялушку – пройдзе чарговая акцыя салідарнасці з палітзняволеным журналістам і дзеячам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам. Акцыю арганізуе «Вспульнота польска».

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года, пазней асуджаны на восем гадоў зняволення з палітычных прычын.