BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

24 чэрвеня ў Беластоку на традыцыйным месцы – у скверы каля помніка Ежы Папялушку – адбылася чарговая акцыя салідарнасці з палітзняволеным журналістам і дзеячам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам. Акцыю арганізавала “Wspólnota polska”. Кажа адзін з ладараў “Саюза палякаў у Беларусі” Марэк Занеўскі:

– Пачынаем нашу акцыю, чарговы месяц, мы побач з помнікам Папялушку, дзе знакодзіцца банер з Анджэем. Сітуацыя ў Беларусі на жаль не змяняецца і застаецца вельмі цяжкай. Нашы калегі застаюцца ў турме, Анджэй надалей застаецца ў калоніі ў Наваполацку. З добрых навін, нам вядома, што ён не ў карцары. Таксама яму пачалі даваць лекі, што нас усіх цешыць. Лета ў турме найгоршы перыяд, бо горача. Людзям вельмі цяжка.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Удзельнікі акцыі адзначалі, што іх вельмі турбуе стан здароўя Анджэя — журналіст мае праблемы с сэрцам.

У падтрымку палітвязня прагучалі словы як ад палітычных эмігрантаў, якія вымушана пакінулі Беларусь, так і ад беларускай меншасці Польшчы.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года, пазней асуджаны на восем гадоў зняволення з палітычных прычын.

Беларускае Радыё Рацыя