BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку на 4-ю гадавіну яго арышту

25 сакавіка на Дзень Волі 2021 года ў Гародні быў арыштаваны журналіст, дзеяч Саюза палякаў на Беларусі – Анджэй Пачобут.

З нагоды 4 гадавіны гэтай сумнай даты ў Беластоку пры помніку ксяндзу Ежы Папялушку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем, а таксама з усімі палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

Анджэй Пачобут у лютым 2023 года быў засуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі.

***

На традыцыйным месцы пры помніку кс. Ежы Папялушку ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці са зняволеным у Беларусі актывістам польскай меншасці, журналістам – Анджэем Пачобутам.

Сёння, 25 сакавіка, споўнілася 4 гады з моманту арышту Анджэя. І таму акцыя была асаблівая – прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Рэспублікі Польшча і кіраўнікі горада і ваяводства.

Віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі.

Маршалак Сенату Рэспублікі Польшча – Малгажата Кідава-Блоньска.
Маршалак Сенату Рэспублікі Польшча – Малгажата Кідава-Блоньска.
Прэзідэнт горада Беласток – Тадэвуш Трускаляскі.
Прэзідэнт горада Беласток – Тадэвуш Трускаляскі.
Журналіст – Ян Роман.
Ваявода Падляшскага ваяводства – Яцэк Бжазоўскі.
Ваявода Падляшскага ваяводства – Яцэк Бжазоўскі.
Ваявода Падляшскага ваяводства – Яцэк Бжазоўскі.
Кіраўнік камісіі Сенату РП па справах Палоніі і палякаў за мяжою – Роберт Тышкевіч.
Кіраўнік камісіі Сенату РП па справах Палоніі і палякаў за мяжою – Роберт Тышкевіч.
Кіраўнік камісіі Сенату РП па справах Палоніі і палякаў за мяжою – Роберт Тышкевіч.
Старшыня фонда “Дапамога палякам на Усходзе” – Мікалай Фалькоўскі і старшыня Падляшскага аддзела таварыства “Wspolnota Polska” – Анна Кетліньска.

Старшыня аддзелу Саюза палякаў на Беларусі ў Валкавыску, арыштаваная ў адзін дзень з Анджэем Пачобутам 25 сакавіка 2021 года – Марыя Цішкоўская.

Журналіст, актывіст польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, адбывае прысуджаныя яму восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў наваполацкай калоніі №1. Прызнаны палітычным вязнем. Яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу, у зняволенні ў актывіста сур’ёзна пагоршыўся стан здароўя. Яго вызвалення дамагаюцца ў тым ліку ўлады Польшчы.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя