У адным са сквераў Беластоку прайшла традыцыйная штомесяцавая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія ў гэтым месяцы вымушаныя сустракаць свой чарговы дзень нараджэння ў няволі.

Гаворыць адна з удзельніц акцыі:
– Чарговы раз зноў крык душы, зноў напамін свету і беларусам, якія можа ўжо змірыліся, якія можа ўжо выгаралі, матывацыя скончылася. Матывацыя важная для блізкіх, радні і знаёмых, для тых людзей, якія палітычныя вязні, хто прызнаны палітычным вязнем, а хто і не прызнаны, таму што мы ведаем, у Беларусі вельмі малая доля людзей, якія сядзяць за палітыку і свае погляды, прызнана палітычнымі вязнямі, з розных прычын.
Пра важнасць падтрымкі і салідарнасці з палітвязнямі гаворыць і іншая ўдзельніца падзеі, якая як і астатнія яе ўдзельнікі, выходзіць штомесяц на такую акцыю:
– Я прыйшла сюды падтрымаць палітвязняў, якія дасюль знаходзяцца за кратамі. І маё вялікае жаданне – каб Беларусь стала вольнай краінай, каб у ёй была свабода слова, каб людзі не баяліся выказваць свае думкі. І, канешне, каб усе палітвязні былі вызваленыя, таму што яны несправядліва знаходзяцца ў няволі. І таму я прыходжу на акцыі ў падтрымку з верай у тое, што ўсе будуць вольныя і шчаслівыя.
Па дадзеных беларускіх праваабаронцаў на сённяшні дзень у турмах знаходзяцца найменш 1164 палітвязні. 100 з якіх у ліпені вымушаныя сустракаць свой чарговы дзень нараджэння ў няволі.
Цалкам матэрыял:















Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






