8 сакавіка ў Міжнародны жаночы дзень беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю ля помніка Каперніка. Тэма акцыі – салідарнасць з беларускімі жанчынамі, якія знаходзяцца за кратамі ў палоне дыктатара. Словы салідарнасці гучалі не толькі на адрас палітзняволеных жанчын, а таксама тых жанчынам на волі, што жывуць у страху, якім апутана Беларусь.

Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскай арганізацыі «Акцыі беларусаў у Варшаве» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
– За кратамі жанчына, як кветка без вады. Жанчынам за кратамі пагражаюць гвалтам, за кратамі жанчына круціць валасы на кіпяцільнік, фарбуе вочы запалкамі, разгружае фуры з цяжкімі мяхамі. Падобныя ўмовы былі ў фашысцкіх канцлагерах.

Ганна Федаронак:
– Шматлікія жанчыны з апошняга “выпуску”, якія амаль што адседзелі свой тэрмін, іх выкінулі сюды, у Польшчу, і яны не бачылі пяць гадоў сваіх дзяцей і іх не далі ім убачыць. І дзеці, якія знаходзяцца на ўтрыманні сваіх родных, не могуць сюды прыехаць без дазволу. Таму што патрэбная даверанасць ад маці, а яна яе зрабіць не можа.
Акцыя скончылася віншаваннямі жанчын і раздачай сімвалічных падарункаў Ганнай Канавалавай прысутным жанчынам, а таксама агульным здымкам для гісторыі.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя






