BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з дзеячамі беларускай культуры ў Беластоку

21 студзеня (нядзеля) а 12.00 беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю салідарнасці з дзеячамі беларускай культуры, якія знаходзяцца за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна”, за кратамі знаходзяцца каля 100 дзеячоў культуры: акторы, музыкі, архітэктары, танцоры, пісьменнікі.

Месца правядзення акцыі:
Skwer Wolnej Białorusi, 1, Białystok (каля кансулята РБ).