BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве

16 лістапада беларусы Варшавы выйшлі на чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

Васіль Плешкуноў
Васіль Плешкуноў

Галоўнай падзеяй акцыі стала ўзнагарода ў Дзень Незалежнасці журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута Ордэнам Белага Арла, гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскай арганізацыі «Беларусы Варшавы» і Асацыяцыі беларускіх палітвязняў «Да Волі» Васіль Плешкуноў:

– Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўганараваў вышэйшай польскай узнагародай Ордэнам Белага Арла гарадзенскага журналіста, грамадскага актывіста, публіцыста, на жаль, палітзняволенага Анджэя Пачобута. Пры гэтым прэзідэнт заявіў, што кожны дзень, праведзены палітвязнем у турме, – гэта перамога дабра на злом.

Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Удзельнікі акцыі таксама выказвалі пратэст супраць рэпрэсій мірных людзей у Беларусі, а лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык нагадаў прысутным пра чорную дату 24 лістапада 1996 года – другі лукашэнкаўскі рэферэндум:

– Гэтым рэферэндумам практычна ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь лукашэнкаўскі рэжым пазбавіў нават элементарных правоў і свабодаў. Самае страшнае – народ быў пазбаўлены права выбіраць уладу.

“Акцыя была зусім нешматлюднай. Беларусы працуюць, стамляюцца за тыдзень, але колькі б нас тут ля помніка Каперніка не было, мы будзем выходзіць да вызвалення апошняга палітвязня,” – кажа Васіль Плешкуноў. Акцыя скончылася агульным здымкам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя