Акцыя салідарнасці з Украінай з нагоды трэцяй гадавіны пачатку вайны пройдзе ў Беластоку 24 лютага а 18:00 на плошчы Касцюшкі каля помніка Пілсудскаму.

“Тое, што Расея спадзявалася зрабіць за тры дні, не ўдалося ёй нават за тры гады. Косткай у горле агрэсара сталіся украінскія землі, а вайна сёння вядзецца і на тэрыторыі самой Расеі.
Мы з вялікай пашанай ставімся да вольнага, адважнага, незалежнага украінскага народа і жадаем Украіне міра, якога яна заслугоўвае! Мы схіляем галовы перад Воінамі, якія бароняць сваю Айчыну! Мы ганарымся беларусамі, якія ваююць на баку Украіны, якія падтрымліваюць ЗСУ, валанцёраць!” – паведамляюць арганізатары акцыі – Беларуская Дыяспара Беластока.
Таксама яны заклікаюць усіх неабыякавых прыходзіць на акцыю, каб выказаць сваю салідарнасць з Украінай.






