BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя ў абарону культуры і свабоды слова ў Літве

У нядзелю, 5 кастрычніка, у сталіцы Літвы Вільні адбылася самая маштабная пратэсная акцыя апошніх часоў. Прадстаўнікі культурнай супольнасці Літвы сабраліся, каб абараніць як культуру, так і свабоду слова ў краіне.

Падчас акцыі ў абарону культуры і свабоды слова ў Літве.
Падчас акцыі ў абарону культуры і свабоды слова ў Літве.

Мастакі, музыкі, музейныя работнікі, акцёры і іншыя творцы патрабавалі вывесці Міністэрства культуры з-пад уплыву партыі „Nemuno aušrai“ (“Зара Нёмана”).

З Літвы перадае наша карэспандэнтка Таццяна Смоткіна:

5 кастрычніка па ўсёй Літве пракацілася вялікая пратэставая хваля працаўнікоў культуры. Нягледзячы на адстаўку 3 кастрычніка з-за скандальнага відэа і выказвання пра Крым міністра культуры Ігнатаса Адамавічуса, творцы Літвы ў нядзелю, 5 кастрычніка, усё ж зарганізавалі папераджальны страйк і выказалі нязгоду з прызначэннем на гэтую пасаду іншага прадстаўніка той жа палітычнай партыі „Nemuno aušrai“ “Зара Нёмана” на пасаду міністра культуры, сябрам якой быў папярэдні міністр культуры. Пратэстоўцы засцерагаюцца ўплыву гэтай партыі на культурніцкую сферу і на свабоду слова ў краіне. Найбольш актыўнай была моладзь, якая прайшла вялікім пратэставым шэсцем разам з іншымі па галоўным праспекце Вільні – праспекце Гедыміна. Па розных ацэнках колькасць удзельнікаў шэсця дасягала 5 тысяч чалавек.

Папярэджальныя страйкі працаўнікоў культуры 5 кастрычніка праходзілі па ўсёй Літве пад лозунгам “Гэта можа быць апошні раз”. Праграма акцыі ўключала культурныя дзеі, шэсці і кінапрагляды. Літоўскія творцы, якія працуюць за мяжой, таксама выказалі падтрымку пратэсту супраць уплыву партыі “Зара Нёмана” на культурную сферу краіны.

Беларускае Радыё Рацыя