У касцёле Св. Аляксандра ў Варшаве адбылося ўшанаванне памяці загінуўшага ва Украіне 13 ліпеня 2020 года беларускага героя Міколы Ільіна. Спачатку прайшла памінальная служба ў касцёле, якую правёў ксёндз Вячаслаў Барок, затым ушанаванне памяці працягнулася ў актавай зале Яна Паўла II.

Гаворыць Вячаслаў Барок:
– Я лічу, што мы робім годную справу, не дазваляем сысці ў нябыт такім слаўным людзям, як Мікола Ільін. Гэта дата трагічная. Пяць гадоў пасля смерці. Згадваючы Міколу Ільіна, у мяне адразу ў думках узнікаюць імёны дзясяткаў добраахвотнікаў з Беларусі, якія загінулі на вайне ва Украіне.
Падчас імпрэзы гаварылі людзі, якія добра ведалі Міколу, таксама гаварылі яго пабрацімы. Выказвалі шкадаванне, што не пра ўсіх беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці за Украіну, можна гаварыць услых.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






