BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя вольных беларусаў пройдзе 9 жніўня ў Вільні

9 жніўня — чацвёртыя ўгодкі сфальсіфікаваных у 2020 годзе выбараў у Беларусі.

За гэтыя чатыры гады рэжым Лукашэнкі ў Беларусі рэпрэсаваў па палітычных матывах не менш за 50 тысяч чалавек і выціснуў за межы краіны сотні тысяч дэмакратычна арыентаваных беларусаў.

Як паведамляе прэс-служба офіса Ціханоўскай, 9 жніўня беларусы і беларускі Літвы збіраюцца на мітынг на Кафедральнай плошчы ў Вільні (з 17:00 да 19:00), прысвечаны беларускай грамадзянскай нацыі з выступленнямі палітычных вязняў і Лявона Вольскага.

Пасля ўдзельнікі пройдуць маршам годнасці да мемарыяла беларусаў у Вільні каля амбасады Беларусі. Там адбудзецца акцыя ўшанавання памяці загінуўшых беларусаў, якія змагаліся з рэжымам і ваявалі ва Украіне. Там будуць таксама выступленні хору і прамовы былых добраахвотнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя