У Беластоку адбылася канферэнцыя па запуску акцыі «Studiuj w Białymstoku. Studiuj w Podlaskiem», арганізаванай уладамі рэгіёну і мясцовымі ўніверсітэтамі: Палітэхнікай Беластока, Медыцынскім універсітэтам і Універсітэтам Беластока.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Прокорым падкрэсліў:
-Гэта наш сумесны адказ на тое, каб як мага больш людзей, жыхароў нашага ваяводства, выбіралі як месца навучання Падляшскае ваяводства, а таксама яго сталіцу.
Рэктар Медыцынскага ўніверсітэта Беластока, прафесар Марцін Манюшка, адзначыў, што ўніверсітэт рады прымаць абітурыентаў з розных краін, у тым ліку і з Беларусі. Але ў першую чаргу чакаюць студэнтаў з Беластока і Падляшша:
-Шчыра запрашаем нашых жыхароў, асоб з іншых мясцовасцяў Польшчы, а часам таксама з замежжа. Мы адкрытыя для ўсіх асобаў з усёй краіны.
Адметнай часткай акцыі стане «Акадэмічны тур» — спецыяльна абазначаны аўтобус, які будзе перасоўвацца па Польшчы, знаёміць моладзь з адукацыйнымі магчымасцямі ў Беластоку і прадастаўляць інфармацыю пра жыццё студэнтаў.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






