21 траўня (серада) а 18.00 беларуская дыяспара Беластоку праводзіць ці не самую важную цягам года акцыю – з нагоды Дня Палітвязняў і гадавіны забойства рэжымам Лукашэнкі палітзняволеннага Вітольда Ашурка.

Беларусь сёння — гэта краіна, дзе за праўду садзяць, за сумленне — катуюць.
Тысячы чалавек сядзяць у турмах па палітычных матывах.
Гэта не лічбы — гэта людзі. Нашы сябры, бацькі, дзеці, калегі.
Гэта боль кожнага з нас. І адказнасць — таксама.
Запрашаем вас на акцыю 21 траўня, каб паказаць: мы памятаем, мы разам, мы не зломленыя.
Адрас акцыі:
21 мая, 18.00 , Skwer Wolnej Białorusi, 1, Беласток, кансулят РБ.
Беларуская дыяспара Беластоку
***
Беларускія дыяспары ў розных гарадах свету правялі флэшмоб салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі.
Самы вялікі наш боль. Самыя лепшыя з нас, беларусаў, застаюцца ў закладніках бязлітаснага бесчалавечнага рэжыму.
Без адэкватнай медычнай дапамогі. У карцарах. Пазбаўленыя часта нават права ліставання з блізкімі. Губляючы час, надзею, здароўе, а часта, нажаль, і жыццё.
Пакуль мы будзем біць у званы і прыцягваць увагу да беларускіх падзей, пакуль будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго – у сістэмы не будзе шанца на перамогу.
Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!
Мы памятаем!
Мы не забудзем!
Мы не даруем!