Адзіная ў Грузіі беларуская школа, якая будзе мець грузінскую акрэдытацыю, адчыняе свае дзверы ў Батумі 16 верасня 2024 года.
Пра асаблівасці набору распавядае адна з заснавальніц Аксана Акуневіч:
-На сённяшні дзень падалі заявы каля 10 чалавек. Гэта ўжо радуе, таму што ў мінулым годзе эксперыментальным у нас уся школа была 8 чалавек. Цікава, што сёлета, уключаючы старэйшыя класы, да нас прыйшлі ў 9 клас ужо дакладна некалькі чалавек, у сёмы клас. Мы спрабуем працягваць навучацца як і раней – тры дні беларускія, тры дні – грузінскія.
Аксана кажа, што такой школы, дзе вучацца беларусы, няма нідзе на тэрыторыі Грузіі:
-Гэта афіцыйная грузінская школа. Не трэба ніякія дадатковыя атэстацыі здаваць. Дзеці аформлены ў грузінскай сістэме адукацыі, іх Міністэрства адукацыі бачыць, гэтыя дзеці лічацца, што яны існуюць у Грузіі. Гэта дае падставу на атрыманне віду на жыхарства як для дзяцей, так і для бацькоў.
Памяшканні, дзе будуць навучацца беларускія дзеткі – гэта прастора «Аксяродак», якая знаходзіцца ў самым цэнтры грузінскага Батумі, а больш падрабязную інфармацыю па школцы можна атрымаць, напісаўшы Аксане ў тэлеграм @Aksana_Akunevich, тг-канал школкі – https://t.me/ertad_rozum.
Беларускае Радыё Рацыя