BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акт вандалізму на магіле беларускага добраахвотніка

У Вільні на магіле беларускага добраахвотніка палка Каліноўскага Аляксандра Царука невядомыя разбілі партрэт і перавярнулі лампадкі. Аляксандр Царук памёр у красавіку з-за праблем са здароўем.

Распавядае сведка здарэння на віленскіх могілках, спадарыня Таццяна:

– Гэта была пятніца, я сабралася і паехала да яго. Купіла кветкі, свечкі. Калі падыходзіла да магілы, то ўбачыла, што ўсё раскідана. Сфатаграфавала, прыбрала. Не ведала, што рабіць, можа і трэба было выклікаць паліцыю.

Сітуацыю каментуе сябра Аляксандра Царука, экс-добраахвотнік і сябра КР Аляксандр Клачко:

– Гэта я не адношу да тых выпадкаў, як з “Кропкай”, з “Карчмой”, з “Беларускім домам”. Я скажу так, што варыянтаў можа быць некалькі. Апаганьваць магілу памерлага, які не можа табе адказаць, гэта слабыя людзі. Проста наведваць перыядычна і мець на ўвазе, што калі гэта будзе паўтарацца, то выклікаць паліцыю.

Вядома, што дачка беларускага добраахвотніка Аляксандра Царука – Вольга падала заяву па факце акту вандалізму на магіле бацькі ў паліцыю, дзе зварот прынялі.

Беларускае Радыё Рацыя