BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Актывісты перакрыюць мяжу Беларусі і Польшчы

27 і 28 чэрвеня беларусы з ініцыятывы “Ультыматум да Лукашэнкі” перакрыюць рух грузавога транспарту на мяжы Беларусі і Польшчы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў акцыі — палітык Анатоль Фёдараў. Ён ужо атрымаў дазвол на яе правядзенне. Рух перакрыюць непадалёк ад пункта пропуску “Казловічы — Кукурыкі” — адзінага, праз які фуры ідуць з Беларусі ў Польшчу і ў зваротным кірунку.

Ініцыятыва ставіць за мэту прымусіць Еўразвяз часова спыніць рух грузавога транспарту праз беларускую мяжу. На думку яе ўдзельнікаў, гэта адзіны шлях для вызвалення палітвязняў і спынення міграцыйнага крызісу.

Беларускае Радыё Рацыя