З просьбай назваць адну з цэнтральных вуліц Львова ў гонар Кастуся Каліноўскага да ўладаў украінскага горада звярнуліся арганізацыі “Беларускі інфармацыйны цэнтр у Львове” і “Заходні інфармацыйны фронт”.

На сайце апошняй адзначана, што беларускія і ўкраінскія актывісты просяць мэра Андрэя Садовага і мясцовых дэпутатаў разгледзець гэтае пытанне на наступнай сесіі гарадской рады. Інфармацыя пра зварот да ўладаў Львова з адпаведнай просьбай з’явілася 2 лютага — у 186-ю гадавіну з дня нараджэння Каліноўскага.
“Украіна ёсць часткай вялікай еўрапейскай сям’і, мы складаем адзінае цэлае з ЕЗ у супрацьстаянні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй, мы падзяляем адны каштоўнасці і разам выказваем падтрымку беларускаму народу ў яго барацьбе за вызваленне ад пуцінска-лукашысцкай акупацыі і рэпрэсіўнага антынароднага рэжыму”, — гаворыцца ў звароце.
Беларускае Радыё Рацыя






