BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Актывісты з Быдгашча адправілі падарункі беларускім ваярам

Актывісты беларускай дыяспары з Куява – Паморскага ваяводства сабралі падарункі беларускім ваярам, што ваюць зараз за Украіну.

Распавядае адзін з беларускіх актывістаў:

-Вырашылі ваяводствам паспрабаваць сабраць падарунак нашым ваярам. Мы адкрылі невялічкі збор. Сабралі грошы на Starlink для аднаго з падраздзелаў, які ваюе на крупянскім напрамку, а таксама сабралі шкарпэткі цёплыя, слодычы розныя, медыкаментаў трошкі.  

Па словах актывіста, асноўнаю праблемаю стала дастаўка гэтых падарункаў ва Украіну:

-Я на новую пошту заходзіў, пытаў, што будзем адпраўляць Starlink, медыкаменты і іншыя рэчы на фронт. І ўсе адказалі – няма праблем, усё адправім. Але ж, калі мы прыехалі адпраўляць, высветлілася, што Starlink абавязкова павінен быць упісаны ў дэкларацыю і павінен быць растаможаны. Але пры кошце Starlink амаль што 700 еўра, атрымоўваецца дзесьці прыкладна яшчэ 150 еўра плюс – мінус растаможка.

Пасля доўгіх прыгод з аўтобусамі і перавозчыкамі, пасылку ўдалося перадаць праз Беларускі Дом у Варшаве, і актывісты маюць надзею, што яна не «завісне» у Варшаве ці Кіеве, а даедзе на фронт да адрасатаў, якія вельмі яе чакаюць.

Беларускае Радыё Рацыя