Гістарычны факультэт Універсітэта ў Беластоку і Цэнтр адукацыі настаўнікаў у Беластоку зладзілі семінар “Польшча і яе ўсходнія суседзі. Агульная спадчына – сіла ці слабасць?”. Перад беластоцкімі школьнікамі з дакладам «Пра што не хоча ўспамінаць прэзідэнт Лукашэнка?» выступіў прафесар Алег Латышонак, які агучыў выснову свайго выступу:
— Расейцы прысылаюць інструкцыі, як гэта мае выглядаць. Баяцца расейцы, баіцца таксама Лукашэнка. Эксперымент з тым, каб дазволіць ушанаванне памяці пра БНР, пра Кастуся Каліноўскага, прывёў да таго, што ў нейкі момант усё гэта спрычынілася да рэвалюцыі 2020 года. Так што для ўлады ясна: грамадства мае быць пазбаўлена гісторыі. Пры тым, безумоўна, застанецца толькі Вялікая Айчынная вайна і партызаншчына.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Адпаведна ўдзельнікі семінара “Польшча і яе ўсходнія суседзі. Агульная спадчына – сіла ці слабасць?” абмеркавалі таксама пытанні найноўшых польска-літоўскіх і польска-украінскіх адносін, а таксама асаблівасці сучаснай расейскіх прапагандысцкіх і дэзінфармацыйных кампаній. Прысутныя школьнікі змаглі задаць выступоўцам пытанні.
Беларускае Радыё Рацыя