Вайна ва Украіне для беларусаў – адна з самых важных тэм. Бо беларусы разумеюць, што з перамогай Украіны павінны адбыцца змены і ў самой Беларусі.

Пра цяперашнюю сітуацыю ва Украіне мы паразмаўлялі з “Госцяй Рацыі” украінкай Аленай Данілюк:
РР: Ці зараз у вас ідуць баі?
– Непасрэдна ў маім горадзе баёў няма, але моцна бамбяць. Вельмі шмат “Шахедаў”, шмат ракет ляціць па горадзе. Я дзякую нашаму ТРА, ПВА, якія не маючы ўзбраення, якога нас пазбавіла Расея, ратуюць. Расея сказала, што яна “старэйшы брат” і будзе нас абараняць, а пасля бязлітасна забівала і гвалтавала нашых дзяцей. Мы атрымалі ўзбраенне, стварылі сваю армію і яны вельмі добра нас абараняюць. Тыя ракеты, якія ляцяць ва ўсе гарады Украіны, не толькі ў мой горад, 90% не далятаюць да мэтаў. Іх збіваюць, але ўсё ж такі ёсць трапленні. Ёсць загінулыя, гінуць дзеці, гінуць старыя людзі, вельмі баліць за іх сэрца. У маім горадзе дзеці, унукі.
РР: Вы не выехалі з сям’ёй?
Алена Данілюк: Я з Украіны выехала сем гадоў таму.
РР: А чаму?
Алена Данілюк: Мой муж памёр, я засталася без грошай. Я паехала на заробкі.
РР: Куды вы паехалі?
Алена Данілюк: Я паехала ў Польшчу.
РР: Дзе вы тут працуеце?
Алена Данілюк: Працую ў Варшаве, на катэрынгу. Мы не гатуем так, каб можна было паесці на месцы, а пакуем у торбы і завозім на офісы.
РР: Колькі вы тут зарабляеце, калі не сакрэт?
Алена Данілюк: 4500 – 5000 тысяч злотых на месяц выходзіць. У залежнасці ад таго, колькі гадзін мы працуем.
РР: Колькі гадзін вы працуеце?
Алена Данілюк: 10-11 гадзін. Часамі 8 гадзін.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






