Былая палітвязынка Алена Гнаўк заклікае забяспечыць жыллём вызваленных пенсіянераў.

«Зараз вельмі складаная фінансавая сітуацыя, і нам патрабуецца дапамога», – распавяла 69-гадовая жанчына, якая выйшла на волю разам з іншымі 122 вязнямі ў снежні 2025-га года.
– Нас у гэтай групе, якую выкінулі за мяжу, са 120-ці чалавек – 8 пенсіянераў. Канешне, мы нічога не можам сказаць, мы былі абласканыя, і сапраўды нам выдатквалі грошы, каб мы маглі стан свайго здароўя неяк прывесці ў парадак. Але пенсіі няма. Дапамогі няма. Ёсць толькі тыя грошы, якія выплачвае ўрад, гэта сацыяльная дапамога, але гэта толькі штосьці пад’есці. А як людзям жыллё апачваць?
Цяпер Алена Гнаўк жыве ва Уроцлаве.
Беларускае Радыё Рацыя






