BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Юркіна: Дапамагаем беларусам, якія церпяць палітычны пераслед

Праект Reforum Help дапамагае беларусам, якія вымушаныя былі з’ехаць з радзімы праз палітычны пераслед. “Мы працуем у розных краінах, сярод якіх – Польшча, Літва, Украіна, Германія, Францыя, Грузія і Чарнагорыя”, – распавядае прадстаўніца аб’яднання Алена Юркіна.

Алена Юркіна

– У рамках нашага праекту ёсць два накірункі: гэта дапамога юрыдычная, якая ўключае ў сябе інтэграцыйную дапамогу, а таксама асобны трэк у нас – гэта прадстаўленне псіхалагічнай дапамогі. Мы дапамагаем не толькі тым, хто выехаў, але таксама тым, хто плануе выехаць, або людзям, якія знаходзяцца ўжо ў бяспечных краінах, але хочуць атрымаць інфармацыю, як дзейнічаць іх сваякам, якія працягваюць жыць у Беларусі і Расеі.

Сярод пытанняў, з якімі беларусы звяртаюцца да прадстаўнікоў праекту, – легалізацыя, атрыманне адукацыі і адкрыццё бізнесу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя