BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Жаркевіч: Нашы навіны пачынаюцца з Курска

Алена Жаркевіч. Фота: facebook.com

Наступ УСУ на Курскую вобласць нельга назваць захопам тэрыторыі Расеі. Гэта вызваленне расейскіх грамадзян ад рэжыму Уладзіміра Пуціна. У гэтым перакананая беларуская палітуцякачка, якая жыве ва Украіне Алена Жаркевіч:

– “Курская Народная Рэспубліка” напэўна хутчэй стане вольнай, чым Беларусь. Гэта самае вострае ў нас на сёння. Мы думалі, што неяк іначай будзе. Сёння мы ўсе глядзім туды, усе нашы навіны пачынаюцца з Курска.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 900 дзён. А вайна на расейскай тэрыторыі ідзе пакуль толькі два тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя