У суботу, трэцяга траўня, у беларускім Замку (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх)) граюць супольны канцэрт Алесь Дзянісаў («Дзецюкі») і Алесь Яшчанка («Міністэрства любові»).

Рыхтуюць свае найлепшыя хіты, у тым ліку знакавыя песні, якія растопяць вашыя сэрцайкі.
Нязмушаная атмасфера, шчырыя размовы і добры гумар — будзе ўсё, як мы любім!
Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.
Арганізатары






